Школьнае ляснiцтва «Лесавiк» cтворана ў 2000 г. Налiчвае 18 чалавек. Арганiзатарам i першым кiраўнiком была Булат Тамара Віктараўна. З 2004 г. па 2010 г. узначальвала Молчан Галіна Iванаўна, а з 2012 г. – Молчан Людміла Віктараўна. Асноўнымi вiдамi работы з'яўляюцца: пасадка дрэў, рыхленне глебы, збор шышак i насення, нарыхтоўка лекавых раслiн, выраб шпакоўняў, выступленне перад малодшымi школьнiкамi, вядзенне навукова-даследчай работы, ачыстка лесу, прапаганда экалагiчных i лесаасветнiцкiх ведаў, удзел у раённых, абласных, рэспублiканскiх яглядах i конкурсах, правядзенне выстаў малюнкаў, вырабаў з прыроднага матэрыялу, фотаконкурсаў.
Школьнае ляснiцтва падтрымлiвае цесныя сувязi з дзiцячым садком, а таксама з Кобрынскiм лясгасам i Засiмоўскiм ляснiцтвам.
Рэзультатыўнасць работы школьнага ляснiцтва:
2003 г. – пераможцы першай Мiжнароднай лясной алiмпiяды;
2004 г. – 3-е месца ў рэспублiканскiм конкурсе «Мой чысты лес», намiнацыя «Школьнае ляснiцтва»;
2005 г. – 2-е месца ў рэспублiканскiм фестывалi «Дзень Зямлi», намiнацыя «Лясны праект»; фiналiсты Рэспублiканскага конкурсу «Квiтней, мой лес!»;
2006 г. – лаўрэаты Рэспублiканскага конкурсу «Квiтней, мой лес!»;
2007 г. – 2-е месца ў Рэспублiканскiм конкурсе «Юнат-2007», намiнацыя «Лясны сябар»;
2008 г. – пераможцы першага тура Рэспублiканскага конкурсу «Квiтней, мой лес!»;
2009 г – фiналiсты шостага Мiжнароднага юнiёрскага ляснога конкурсу, якi праходзiў у г. Маскве.
2010 г – 2-е месца ў абласной выставе «Лесам шуметь»
2011 г – 2-е месца па вынiках пасадкi лясных культур у межах Рэспублiканскай акцыi Мiнiстэрства лясной гаспадаркi РБ «Тыдзень лесу -2011»
2013 г – 3-е месца ў абласным этапе Рэспублiканскага конкурсу «Квітней, мой лес!»