Праблема школы на 2024/2025 навучальны год: павышэнне якасці адукацыі ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі асобы, грамадства і дзяржавы .
Мэта: стварэнне ўмоў для павышэння якасці адукацыі праз развіццё адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі, рэалізацыю індывідуальных магчымасцей усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, фарміраванне і развіццё сацыяльна мабільнай, маральна і фізічна здаровай асобы вучня, якая здольная да самавызначэння і самарэалізацыі ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі запатрабаваннямі грамадства і дзяржавы.
Задачы:
1. Павысіць эфектыўнасць арганізацыі вучэбных і факультатыўных заняткаў.
2. Стварыць умовы для забеспячэння стабільных вынікаў вучэбнай дзейнасці на ўсіх узроўнях навучання, рэалізацыі механізмаў узаемадзеяння ўстановы адукацыі па падрыхтоўцы вучняў да ўдзелу ў прадметных алімпіядах, конкурсах даследчага характару, арганізацыі работы па выяўленні, падтрымцы і навучанні высокаматываваных вучняў;
3. Удасканальваць прафесійныя кампетэнцыі настаўнікаў па фарміраванні і развіцці функцыянальнай граматнасці вучняў сродкамі вучэбных прадметаў.
4. Удасканальваць выхаваўчую прастору ўстановы праз:
аказанне сацыяльна псіхолага-педагагічнай падтрымкі выхавання, якое садзейнічае асобаснаму развіццю вучняў і станаўленню маральнага, ініцыятыўнага, актыўнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, здольнага да самаўдасканалення ў духоўна-маральнай, грамадзянска-патрыятычнай і прававой асвеце, які ўсведамляе адказнасць за сучаснасць і будучыню сваёй краіны;
арганізацыю прафілактычнай работы па папярэджанні сямейнага недабрабыту, супрацьпраўных паводзін непаўналетніх і рознага роду залежнасцяў на аснове развіцця супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі, забеспячэння міжведамаснага ўзаемадзеяння;
стварэнне ўмоў для прафесійнага самавызначэння вучняў, аказанне педагагічнай падтрымкі навучэнцам у працэсе выбару прафесійнай сферы дзейнасці.
5. Умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы адукацыі праз фарміраванне бяспечнай, камфортнай і сучаснай адукацыйнай прасторы, забеспячэнне збалансаваным і рацыянальным харчаваннем, прыцягненне пазабюджэтных крыніц фінансавання.