Архив новостей - Минянская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.01.2021

Приглашаем 16 января в 10.00 на акцию "Птушкі ля кармушкі"

Штогадовая акцыя АПБ “Птушкі ля кармушкі” пройдзе ў выходныя 16-17 студзеня 2021 года. Чым больш людзей паўдзельнічае ў ёй, тым лепш атрымаецца адсачыць змены ў папуляцыях вераб’іных птушак і своечасова зрэагаваць на іх пры патрэбе.

Такі падыход называецца «народная навука», бо дзякуючы яму можна сабраць вялікі масіў дадзеных для аналізу.

Калі тысячы людзей па ўсёй краіне з году ў год лічаць птушак па адной методыцы, то дробныя памылкі робяцца статыстычна неістотныя, а сур’ёзныя змены ў папуляцыях — заўважнымі.

Так і мы запрашаем усіх жадаючых 16 студзеня ў 10.00 каля школы карміць птушак і назіраць за імі.