Лесничество - Минянская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Лесничество

Школьнае ляснiцтва «Лесавiк» cтворана ў 2000 г. Налiчвае 18 чалавек. Арганiзатарам i першым кiраўнiком была Булат Тамара Віктараўна. З 2004 г. па 2010 г. узначальвала  Молчан Галіна Iванаўна, а з 2012 г. – Молчан Людміла Віктараўна. Асноўнымi вiдамi работы  з'яўляюцца: пасадка дрэў, рыхленне глебы, збор шышак i насення, нарыхтоўка лекавых раслiн, выраб шпакоўняў, выступленне перад  малодшымi школьнiкамi, вядзенне навукова-даследчай работы, ачыстка лесу, прапаганда экалагiчных i лесаасветнiцкiх ведаў, удзел у раённых, абласных, рэспублiканскiх яглядах i конкурсах, правядзенне выстаў малюнкаў, вырабаў  з прыроднага матэрыялу, фотаконкурсаў.

Школьнае ляснiцтва падтрымлiвае цесныя сувязi з дзiцячым садком, а таксама з Кобрынскiм  лясгасам i Засiмоўскiм ляснiцтвам.

Рэзультатыўнасць работы школьнага ляснiцтва:

2003 г. – пераможцы першай Мiжнароднай лясной алiмпiяды;

2004 г. – 3-е месца ў рэспублiканскiм конкурсе «Мой чысты лес», намiнацыя «Школьнае ляснiцтва»;

2005 г. – 2-е месца ў рэспублiканскiм фестывалi «Дзень Зямлi», намiнацыя «Лясны праект»; фiналiсты Рэспублiканскага конкурсу «Квiтней, мой лес!»;

2006 г. – лаўрэаты Рэспублiканскага конкурсу «Квiтней, мой лес!»;

2007 г. – 2-е месца ў Рэспублiканскiм конкурсе «Юнат-2007», намiнацыя «Лясны сябар»;

2008 г. – пераможцы першага тура Рэспублiканскага конкурсу «Квiтней, мой лес!»;

2009 г – фiналiсты шостага Мiжнароднага юнiёрскага ляснога конкурсу, якi праходзiў у г. Маскве.

2010 г –  2-е месца ў абласной выставе «Лесам шуметь»

2011 г – 2-е месца па вынiках пасадкi лясных культур у межах Рэспублiканскай акцыi Мiнiстэрства лясной гаспадаркi РБ «Тыдзень лесу -2011»

2013 г – 3-е месца ў абласным этапе Рэспублiканскага конкурсу «Квітней, мой лес!»

Фотоматериалы

  • Молчан Галина Ивановна, руководитель школьного лесничества 2004-2010 годы
  • Булат Тамара Викторовна, первый начальник школьного лесничества "Лесовик"